Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету. Наша дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю аб сучасным культурным, грамадскім і палітычным жыцці Германіі, фарміруем пры гэтым цэласнае аб’ектыўнае ўяўленне аб Германіі ў свеце. Побач з прадстаўніцтвамі Інстытута імя Гётэ за мяжой існуе цэлая сетка культурных цэнтраў, аб’яднанняў, чытальных залаў, а таксама экзаменацыйных і моўных цэнтраў. Работа ўсіх гэтых устаноў скіравана на ажыццяўленне знешней культурнай і адукацыйнай палітыкі Германіі. Нас аб’ядноўваюць партнёрскія сувязі з грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі ў сферы культуры, мы супрацоўнічаем з федэральнымі землямі, камунальнымі структурамі і дзелавымі коламі ў сферы эканомікі. Шматгранная разнастайнасць і адкрытасць грамадства нашай краіны, жывая культура Германіі з’яўляюцца крыніцамі нашай дзейнасці. Мы працуем на прынцыпах партнёрскага дыялога і аб’ядноўваем вопыт і ўяўленні нашых партнёраў у краіне і ў замежжы са сваёй прафесійнай кампетэнтнасцю. Як самастойная і палітычна незалежная арганізацыя, мы выступаем у ролі партнёра для тых, хто займаецца пытаннямі Германіі, нямецкай мовай і культурай. Мы адказваем на выклік глабалізацыі ў культурна-палітычнай сферы і развіваем іннавацыйныя канцэпцыі ў інтарэсах узаемаразумення і гуманізацыі свету з захаваннем усяго багацця яго культурнай разнастайнасці.